30% Зямлі павінна атрымаць ахоўны статус да 2030 года! Так званая мэта 30х30 прынята ў рамачнай праграме, якую прынялі 196 краін, уключаючы Беларусь, у снежні на 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці. 🌿 Зараз пад аховай 17% тэрыторыі і 10% марской акваторыі планеты. У Беларусі 9,1% плошчы аддадзена асабліва ахоўным прыродным тэрыторям (2022). 😕 Сёння глабальныя тэмпы вымірання відаў у дзясяткі-сотні разоў вышэйшыя, чым у сярэднім за апошнія 10 мільёнаў гадоў. Да гэтага прывялі галоўным чынам страта прыродных экасістэм, іх фрагментацыя і змены клімату. Сетка звязаных паміж сабой ахоўных тэрыторый – найважнейшая рэч, каб спыніць знікненне відаў. ☝️ 30х30 – прамежкавая мэта, хаця і яна далася цяжка і невядома як будзе дасягацца. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што палова планеты павінна знаходзіцца ў натуральным стане, каб захаваць 80% відаў, справіцца з крызісам біяразнастайнасці і кліматычным крызісам. 📷 На фота рэспубліканскі заказнік Ельня, аўтар - @alv1k. #cop15 #зменыклімату