Сёння – Сусветы дзень дзікай прыроды. 💚
Падрыхтавалі 7 дзікіх фактаў пра Беларусь, якія будзем публікаваць цягам дня. Каб не прапусціць цікавосткі, сачы за публікацыямі па хэштэгу #WorldWildlifeDay.
1️⃣ Палессе – самы вялікі рэгіён Еўропы з амаль некранутымі водна-балотнымі ўгоддзямі. Яго называюць еўрапейскай Амазоніяй. Беларускае Палессе займае амаль траціну плошчы краіны. 💧🌱
2️⃣ У Беларусі былі адкрыты новыя для навукі расліны: казлабарод беларускі і шальнік ранні. Яны сфарміраваліся ва ўнікальных прыродных умовах Палесся, якія мала змяніліся за апошнія тысячагоддзі. 🌿
Даведацца больш пра гэтыя і многія іншыя цікавыя расліны ты можаш на экспазіцыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча, прысвечанай 100-годдзю беларускага гербарыю.
🤗 Навукоўцы нават гатовыя правесці па ёй экскурсію! Запісвайся ў сакавіку, пакуль у іх не пачаўся палявы сезон: +375296164347.
📌 Адрас: Мінск, вул. Акадэмічная, 27. Час працы 9.00-17.00.
📷 Фота: рака Прыпяць, аўтар – І. Мураўёў; казлабарод беларускі, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча.