🤲🐦 Мільён выратаваных птушак штогод!
У ЕС паляўнічым забаранілі выкарыстоўваць свінцовы шрот (дробь) на водна-балотных угоддзях. Праблема са свінцом актуальная і для Беларусі.
☣️ Рэч у тым, што свінец – таксічнае рэчыва. Яго ўздзеянне можа мець сур'ёзныя наступствы і для людзей, асабліва дзяцей.
Падчас стрэлаў мноства свінцовых кавалачкаў разлятаюцца на вялікай хуткасці, што павялічвае шанец патрапіць у здабычу. У выніку паляўнічыя пасыпаюць шротам усё наваколле, забруджваючы цэлыя экасістэмы.
Шрот, які трапіў у азёры і балоты, птушкі глытаюць, прымаючы за дробныя каменьчыкі або пясок, каб у страўніку пераціралася ежа. Солі свінцу ў крыватоку парушаюць працу імуннай і нервовай сістэм.
Нярэдкія выпадкі, калі драпежныя птушкі, якія ядуць аслабленых свінцовай інтаксікацыяй вадаплаўных птушак, таксама атручваюцца і гінуць. 🦆🦅
Зараз у ЕС працуюць над папраўкай да закона, якая прапануе поўную забарону на выкарыстанне свінцу ў дзікай прыродзе. 🌿
📷 Фота: бакас, аўтар –JJ Harrison, Wikimedia Commons.